Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 10 человек

Шестой школьный день

Дата: 10 октября 2015 в 12:27, Обновлено сегодня в 10:11

Графік_кансультацый

 Арганізацыя работы ў шосты

школьны дзень

25.11.2017

09.00-09.45 - Занятак па навучанні гульні ў шахматы "Белая ладдзя"

10.00 - Гутарка "Не стань жертвой СПИДа" - Мурашка Л.М.

11.00-12.00 - заняткі гуртка “Вясёлы пэндзлік” – Цвірка Г.М.

10.00  кансультацыя для бацькоў вучняў па  

хіміі, фізіцы - Прышчэпа І.В., Шамрук У.І.

09.00 - 15.00 - работа кабінета інфарматыкі.

09.00 - 13.00 -  работа бібліятэкі.

21.00  работа настаўніцка-бацькоўскага патруля.

25.11.2017

"Не стань жертвой СПИДа" - пад такой назвай пройдзе  круглы стол  з вучнямі  нашай установы. Што трэба рабіць, каб пазбегнуць трагедыі? Як уратаваць дарагіх і блізкіх людзей? На гэтыя і іншыя пытанні ўсе прысутныя атрымаюць адказы ад загадчыка Арэшніцкага ФАПа Дзеравяшкінай Т.М. і класнага кіраўніка Мурашка Л.М. Чакаем у 10.00 гадзін.

18.11.2017

Кемлівыя, дапытлівыя, цікаўныя  вучні нашай установы наведалі  "Краіну Загадалію".  Паспаборнічалі ў загадванні і разгадванні загадак. 

11.11.2017

Вясёлае спартыўнае свята адбылося пад дэвізам "Неразлучныя сябры". 

04.11.2017

Хлеб... Што ёсць даражэйшае за яго?

Гасцёўня "Пра каласок і хлеба кусок" гасцінна расчыніць дзверы  ў 10.00 гадзін. Прысутных чакае цікавае падарожжа з кавалкам хлеба: ад зярнятка, да пірага на святочным стале.

27.10.2017

Усе, хто неабыякавы да выгляду сваёй вёскі, прынялі ўдзел у  акцыі "Падары дзень сваёй вёсцы". 

21.10.2017

Асенняя прыгажосць надоўга застанецца ў памяці тых, хто наведаў наша мерапрыемства ў 10.00 гадзін.  "Зачараванне восенню" працягнецца на ўвесь год.

14.10.2017

Дзень бібліятэкі. Урок этыкі. "Падарожжа ў краіну ветлівых  дзяцей" У гэтым мерапрыемстве прынялі  ўдзел вучні , бацькі  і настаўнікі нашай установы. 

07.10.2017

 Удзел у вырабе віншавальных паштовак да Дня маці прынялі  вучні нашай установы.

30.09.2017

Восень... Як многа звязана з гэтым словам... Прыгажосцю восені захапляліся многія паэты і мастакі. Фарбы восені  убачылі ўсе прысутныя на свяце. А якія словы казалі нашы паэты,  пачулі з вуснаў нашых юных чытальнікаў. "Паэзія восені" - так называлася наша экскурсія ў чароўнае царства прыроды.

23.09.2017

"Мы сярод людзей" -  пад такой назвай у нашай установе прайшла гутарка аб правілах паводзін у розных месцах і розных сітуацыях. 


 

16.09.2017

Адбылося экалагічнае падарожжа "Чаму патрэбна берагчы прыроду"

09.09

У 10.00 гадзін адбылося спартыўнае свята "Вясёлыя старты" . 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.