Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 10 человек

Деятельность учреждения

Дата: 31 августа 2015 в 11:36, Обновлено 30 августа в 12:32

 Аналіз  дзейнасці

 Дзяржаўнай установы адукацыі “Арэшніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- базавая школа Клецкага раёна”

за 2016/2017 навучальны год

Агульныя звесткі

     У 2016/2017 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Арэшніцкі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Клецкага раёна” адукацыйны працэс быў арганізаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, статутам установы, а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі дакументамі, рэгуліруючымі дзейнасць устаноў адукацыі.

Педагагічны калектыў працаваў над рэалізацыяй мэты: стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі, самаразвіцця і самавызначэння навучэнца ўстановы згодна яго інтарэсаў і здольнасцей. Для дасягнення дадзенай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

  1. Павышаць якасць навучання праз удасканаленне педагагічнага майстэрства настаўнікаў і выхавальнікаў, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў.
  2. Працягваць работу па захаванню і ўмацаванню здароўя навучэнцаў праз фарміраванне здароўезберагальнай адукацыйнай прасторы.
  3. Удасканаліць работу па выхаванню культуры здаровага ладу жыцця праз супрацоўніцтва з сям’ёй, грамадскасцю.
  4. Працягваць работу па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз супрацоўніцтва з арганізацыямі, бацькоўскім камітэтам, папячыцельскім саветам.

           У 2016/2017 навучальным годзе ўстанова працавала ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня і 5-дзённага вучэбнага, мела 8 класаў камплектаў, працавала адна рознаўзроставая група. Дашкольная група – 9 выхаванцаў, школа - 25 вучняў (1-4 класы – 8 вучняў, 5-9 класы - 17 вучняў).

        Вучэбны план быў складзены на аснове тыпавога вучэбнага плана для ўстаноў адукацыі. Пры яго фарміраванні забяспечвалася пераемнасць паміж ступенямі навучання і класамі. Школьны кампанент размеркаваны ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублі Беларусь. Факультатыўныя заняткі праводзіліся па праграмах, рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі.

 У навучальным годзе былі арганізаваны факультатывы ў 1-9 класах:

  • 5 прадметных  факультатываў;
  • 10 развіваючых;
  • 1 прафесійны.

Дыферэнцыяцыя склала   300,0 %.

        Асноўны кантынгент навучэнцаў – жыхары в.   Драбаўшчына і аг.Арэшніца. Большасць бацькоў у сацыяльным плане – калгаснікі (89%).

      Ва ўстанове адукацыі працаваў дастаткова кваліфікаваны і стабільны педагагічны калектыў:

13 педагагічных работнікаў (11 настаўнікаў і 2 выхавальнікі дашкольнай адукацыі), з іх 2 (15,4 %) маюць вышэйшую катэгорыю, 9 (69,2 %) маюць першую катэгорыю,  без катэгорыі – 2 (15,4%, ).

         9 педагогаў маюць вышэйшую адукацыю, што складала 69,2 %, і 4 – сярэднюю спецыяльную (31,8 %).

         Маюць сертыфікаты карыстальнікаў ІКТ – 13(100%).

Здароўе і здаровы лад жыцця

         Важным паказчыкам пры вызначэнні ўзроўню работы ўстановы адукацыі з’яўляецца ацэнка здароўя дзіцяці і эфектыўнасці мер па стварэнні ўмоў для яго захавання і ўмацавання. Стан здароўя навучэнцаў ацэньваўся па выніках вывучэння ўнутрышкольнай  медыцынскай дакументацыі па розных напрамках.

Па выніках медыцынскага агляду вучняў і выхаванцаў выяўлена наступнае:

Групы здароўя:

вучні

выхаванцы дашкольнай групы

І – 5

І – 3

ІІ – 19

ІІ – 6

ІІІ – 1

Групы па фізкультуры:

вучняў

выхаванцаў дашкольнай групы

Асноўная –   17                           

Асноўная – 8

Падрыхтоўчая –  6                     

Падрыхтоўчая – 1

СМГ – 2

З парушэннем зроку – 2

З сардэчна-сасудзістай паталогіяй – 4

З ныркавай паталогіяй – 1

З хранічным танзілітам – 2

З гіпаплазіяй  шчытавіднай залозы– 1

З парушэннем постаці – 4

         Параўнанне вынікаў медыцынскага агляду за 2015/2016 н.г. і 2016/2017н.г. паказвае, што захворванне вучняў не павялічваецца. Адбылося змяншэнне колькасці дзен, прапушчаных па хваробе  у дашкольнай групе і школе:

  • дашкольная група – за верасень – май 2016/2017 н.г. зарэгістраваны 1 выпадак захворвання (3 дні), 2015/2016 н.г. - 1 выпадак захворвання (4 дні);
  • школа – за верасень – май 2016/2017 н.г. зарэгістраваны 33 выпадкі захворвання (110 дзён), 2015/2016 н.г. – 23 – 116 дзен.

      У час эпідэміі грыпу і ВРЗ установа вучэбных заняткаў не прыпыняла.

      У мінулым навучальным годзе гарачым харчаваннем было ахоплена 100% навучэнцаў. З іх да льготнай катэгорыі адносяцца: дашкольная група – 2.        

        Выпадкаў траўматызму ў адукацыйным працэсе ў перыяд з 2007 года па 2017 год не адбывалася.

Агульныя вывады  і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

Параўнанне ўзроўню захворвання навучэнцаў з мінулым годам паказала, што стан здароўя навучэнцаў  паляпшаецца.

На працягу навучальнага года  праводзіліся інструктыўна-метадычныя нарады з класнымі кіраўнікамі, выхавальнікам,  класныя гадзіны, гутаркі па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Кожную другую суботу месяца праводзіліся Дні здароўя.

На працягу наступнага навучальнага года неабходна працягваць работу па  стварэнні ўмоў для падтрымання і ўмацавання здароўя навучэнцаў у рэжыме школьнага дня праз:

  • састаўленне раскладу вучэбных заняткаў з улікам дзён павышанай і зніжанай працаздольнасці;
  • правядзенне метадычных нарад па выкарыстанні здароўезберагаючых тэхналогій;
  • прапаганду здаровага ладу жыцця і гендэрнай культуры на ўроках, занятках, пазакласных мерапрыемствах;
  • эфектыўныя формы арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы.

Выхаваўчая работа

         Выхаваўчая работа на 2016/2017 навучальны год ва ўстанове адукацыі планавалася зыходзячы з аналізу работы папярэдняга навучальнага года і новых  накірункаў у выхаваўчай рабоце.

        Мэтай выхаваўчай дзейнасці з'яўлялася выхаванне ў вучняў грамадзянскай  свядомасці  і сацыяльнай  актыўнасці,  фарміраванне якасцей   высокамаральнай асобы. Пастаўленая мэта ажыццяўлялася праз вырашэнне наступных задач:

1. Ажыццяўленне пераемнасці выхаваўчых сістэм.

2. Абнаўленне зместу ідэалагічнай работы і правядзенне практычна накіраванай дзейнасці грамадскіх арганізацый "БРСМ" і "БРПА";

3. Развіццё  выхаваўчай  інфраструктуры,  павышэнне  культуры правядзення вольнага часу, духоўна-маральнае выхаванне, выпрацоўка індывідуальнага пазітыўнага стылю адпачынку, развіццё навыку працавітасці.

4. Арыентацыя на каштоўнасныя адносіны да здаровага ладу жыцця і маральныя асновы сямейных адносін, выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.

Рашэнне гэтых задач павінна садзейнічаць развіццю выхаваўчай сістэмы ўстановы, у яе аснове - сумесная творчая дзейнасць дзяцей і дарослых.

На працягу навучальнага года мэтанакіравана ўдасканальвалася адзіная выхаваўчая прастора, галоўнай каштоўнасцю якой з'яўлялася асоба вучня, яе развіццё, самарэалізацыя і самавызначэнне ў грамадстве.

Паспяховае вырашэнне выхаваўчых задач стала магчымым дзякуючы напрацаванай сістэме работы па выхаванню асобы вучня, мэтанакіраванай выхаваўчай дзейнасці, выкарыстанню новых форм, метадаў і тэхналогій выхавання, якія адказваюць запытам вучняў, пастаяннаму росту педагагічнага майстэрства класных кіраўнікоў, павышэнню творчай актыўнасці органаў вучнёўскага самакіравання, традыцыям, якія склаліся ва ўстанове.

На першым этапе выканання пастаўленых задач было праведзена планаванне выхаваўчай, метадычнай работы, а таксама ўнутрышкольнага кантролю за арганізацыяй выхаваўчай дзейнасці.

У выхаваўчым працэсе быў задзейнічаны ўвесь педагагічны калектыў (13 настаўнікаў і 2 выхавальнікі дашкольнай адукацыі, з іх – 7 класных кіраўнікоў).

Важнае месца ў арганізацыі выхаваўчага працэсу было адведзена метадычнай рабоце з класнымі кіраўнікамі.

З мэтай аказання метадычнай дапамогі па арганізацыі і правядзенні выхаваўчай  работы  з  вучнямі,  умацаванне  тэарытычнай  базы практычнай падрыхтаванасці класных кіраўнікоў праводзілася вучоба абмен вопытам класных кіраўнікоў у рамках работы  МА класных кіраўнікоў з выкарыстаннем розных форм павышэння іх метадычнага майстэрства: семінар-практыкум, круглы стол, панарама абмену вопытам і другія. Вялася індывідуальная работа (субяседаванні, кансультацыі) з маладым класным кіраўніком.

Задачай метадычнай работы па арганізацыі выхаваўчай дзейнасці на 2017/2018 н.г. павінна стаць задача павышэння прэстыжу класа, класнага кіраўніка праз стымуляванне навуковай, даследніцкай дзейнасці па выхаваўчай рабоце. Задачай застаецца абагульненне перадавога педагагічнага вопыту па выхаваўчай дзейнасці, забеспячэнне пераемнасці выхавання на ўсіх ступенях адукацыі (дашкольнай, пачатковай, агульнай сярэдняй).

Важнейшай формай работы па арганізацыі выхаваўчай дзейнасці для ўсіх класных калетываў заставаліся класныя гадзіны. Іх мэты - ад фарміравання навыку чытання і апавядання па пэўнай выхаваўчай праблеме на этапе пачатковай школы - да свядомага падбору інфармацыі і актыўнага ўдзелу вучняў у яе абмеркаванні на этапе сярэднягя звяна школы - прадугледжвалі захаванне пераемнасці ў выхаванні вучняў. Усе класныя кіраўнікі будавалі выхаваўчыя сістэмы класаў зыходзячы з праблем класа, з запытаў вучняў, з аналізу выхаваўчай дзейнасці за мінулы навучальны год.  Пераемнасць захавана і ў выбары тэм, метадаў і форм  арганізацыі выхаваўчай дзейнасці як на класных гадзінах, так і на пазакласных мерапрыемствах.

         Патрэбна адзначыць, што пры правядзенні выхаваўчых гадзін і
другіх класных мерапрыемстваў у гэтым навучальным годзе класныя кіраўнікі сталі часцей выкарыстоўваць   тэхнічныя    сродкі, ствараць прэзентацыйныя матэрыялы.

          Дыягностыка педагагічнага майстэрства класных кіраўнікоў і выхавальнікаў паказала, што цяжкасці адчуваюць у рабоце з сям'ёй, пры аналізе вынікаў выхаваўчай работы, пры выкарыстанні сучасных выхаваўчых тэхналогій. У меньшай ступені вызываюць цяжкасці: сістэма работы з класам і групай, планаванне работы, правядзенне бацькоўскіх сходаў, правядзенне інфармацыйных гадзін, правядзенне класных гадзін.

Аднак сцвярджэнне, што педагогі не адчуваюць цяжкасцей пры правядзенні класных гадзін, вызываюць сумненні - аналіз наведаных мерапрыемстваў сведчыць аб недахопах пры арганізацыі дадзеннай работы: урочная форма правядзення класных гадзін, малая актыўнасць вучняў,абмеркаванне пытанняў дысцыпліны; не ўсе класныя кіраўнікі могуць падзяліцца вопытам па выкарыстанню сучасных выхаваўчых тэхналогій. Патрэбна адзначыць станоўчы вопыт работы класных кіраўнікоў: Жукоўскай Л.М., Мурашка Л.М.,Цвірка Г.М.

Уся выхаваўчая работа ва ўстанове адукацыі праводзілася ў розных формах. Сярод якіх віктарыны,   сустрэчы,   экскурсіі, акцыі, гутаркі, лекторыі, конкурсы, гульні-падарожжы, відэападарожжы, кіналекторыі і іншыя.

На падставе аналізу выхаваўчай работы быў складзены план самакантролю выхаваўчага працэсу на 2016/2017 навучальны год. Кантроль ажыццяўляўся як у форме наведвання і аналізу, так і ў форме аказання метадычнай дапамогі. Вынікі кантролю адлюстраваны ў пратаколах нарад пры дырэктары.

У час правядзення кантролю вялася работа з дакументамі,  наведваліся мерапрыемствы, праводзіліся гутаркі.

На   працягу   года   выхаваўчая  работа   вялася   па   наступных накірунках:

  1. Ідэалагічнае выхаванне
  2. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
  3. Духоўна-маральнае выхаванне
  4. Полікультурнае, эканамічнае выхаванне, выхаванне ў галіне абароны навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання
  5. Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, выхаванне псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы, сямейнае і гендарнае выхаванне, эстэтычнае выхаванне, выхаванне культуры быту і вольнага часу.

          Асноўная мэта ідэалагічнага выхавання - фарміраванне ў навучэнцаў ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцяў, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці. У рамках рэалізацыі гэтага накірунка былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

           Святочная лінейка да пачатку навучальнага года “І зноў восень…” , Урок “Нам мир завещано беречь!”,Дзень беларускага  пісьменства , Святочны канцэрт да Дня настаўніка, Акцыя “Будучае – гэта мы”, Інфармацыйная праца па фарміраванню аўтарытэту і павагі да сімвалаў дзяржавы, узброеных сіл РБ, Акцыя “Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

Дзень Канстытуцыі і інш.

Асноўная мэта грамадзянскага і патрыятычнага выхавання заключаецца ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму, заснаванага на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, павагі да гісторыі сваёй Айчыны, нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўстнове ажыццяўлялася праз сістэму наступных мерапрыемстваў: Дзень памяці воінаў-інтарнацыяналістаў,ваенна-патрыятычная дэкада,  прысвечаная Дню абаронцы Айчыны; урокі мужнасці; сустрэча з прадстаўнікамі ІСН (Аскерка В.В., Бурновіч В.В.),Экскурс “Беларусь мая , родны край”, праведзена акцыя “Сябруем з Законам”, праведзены тыдзень прававых ведаў,прайшлаВахта Памяці, прысвечаная Дню Перамогі, акцыя “Дом без адзіноты”, мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На працягу  года кожны трэці чацвер праводзіўся адзіны дзень інфармавання, у кожным класе кожны тыдзень праходзілі інфармацыйныя гадзіны на розную тэматыку, праводзіліся кіналекторыі на ваенную і прававую тэматыку.

На працягу года вучні падтрымлівалі парадак каля помніка  аднавяскоўцам ў вёсцы Арэшніца, даглядалі магілы былых настаўнікаў Понтуса А.Д.,Грабянюка М.К. Адным   з   эфектыўных   метадаў   прыцягнення   школьнікаў да духоўнай спадчыны свайго народа і развіцця  патрыятызму з'яўляюцца походы і экскурсіі па родным краі, у гэтым навучальным годзе была арганізавана экскурсія ў в. Жыровічы сумесна з БПЦ.         Вырашэнне адной з выхаваўчых задач прадугледжвала абнаўленне зместу ідэалагічнай работы і правядзенне практычна накіраванай дзейнасці грамадскіх арганізацый "БРСМ" і "БРПА". У 2016/2017 н.г. работа арганізацый набыла новы змест у сувязі з актывізацыяй дзейнасці членаў ГА "БРСМ" і ГА "БРПА".

Арганізацыя БРСМ установы налічвае 6 членаў, што складае 100 % ад усіх старшакласнікаў; арганізацыя БРПА налічвае 19 членаў, што складае 100%

         Вялікую ролю ў фарміраванні маральных і грамадзянскіх якасцей адыгрывае рознабаковая дзейнасць вучняў і выхаванцаў, арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці, навучанне ў гуртках. З пачатку навучальнага года ва ўстанове пачалі дзейнічаць гурткі: "Вясёлы пэндзлік", “Гасцінец”;  у дашкольнай групе гурток “Вясёлае цеста”, “Падрыхтоўка да школы”.

3 мэтай творчай справаздачы гурткоў два разы ў год ва ўстанове арганізоўваецца справаздача навучэнцаў гурткоў.

Усе гурткі працавалі на працягу года, даючы магчымасць кожнаму навучэнцу рэалізаваць сябе і праявіць сваю індывідуальнасць, аднак у 2017/2018 навучальным годзе неабходна:

         1. Арганізаваць маніторынг для вывучэння інтарэсаў вучняў.

         2. Павысіць  адказнасць  кіраўнікоў  гурткоў і секцый за якасць  правядзення заняткаў.

          3. Разнастаіць спектр аказваемых паслуг (у тым ліку на платнай аснове).

          Значнае месца ў выхаваўчай сістэме ўстановы належыць рэалізацыі задачы па фарміраванню ў вучняў матывацыі да зберажэння і ўмацавання здароўя, выхавання норм і каштоўнасцей здаровага ладу жыцця.

Патрэбна адзначыць станоўчую дынаміку ў параўнанні з мінулым навучальным годам у плане выбару класнымі кіраўнікамі форм і метадаў работы па здароваму ладу жыцця.

Састаўной часткай фарміравання здаровага ладу жыцця з'яўляецца арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчай работы. Адной з галоўных задач настаўніка фізічнай культуры і здароўя, класных кіраўнікоў, выхавальніка дашкольнай групы з'яўляецца актывізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы. Праводзяцца фізкультурныя забавы ў дашкольнай групе, сумесныя дні здароўя. Работа плануецца так, каб прасачыць занятасць вучняў усіх катэгорый уліку, што асабліва важна ў прафілактыцы процівапраўных паводзін непаўналетніх.

Вынікам фізкультурна-аздараўленчай работы настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя Цвіркі Г.М. і Ільюкевіч Л.І. з'яўляецца ўдзел вучняў у раённых і абласных спаборніцтвах (прызавыя месцы ў кросе, лыжных гонках, шашках). У новым навучальным годзе патрэбна павысіць ролю здароўезберагальнага кампанента ў сістэме заняткаў фізкультурай і спортам, актывізаваць работу класных кіраўнікоў сумесна з настаўнікамі фізічнага выхавання па прапагандзе ЗЛЖ праз спартыўныя спаборніцтвы паміж вучнямі, арганізацыяй сумеснай работы з бацькамі.

У бягучым навучальным годзе ва ўстанове адукацыі працаваў факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”. Вучні з задавальненнем наведвалі заняткі, праводзілі цікавыя сустрэчы з пратаіерэем Андрэем Гладкім, наведалі Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, прынялі ўдзел у розных рэлігійных святах.

Экалагічная адукацыя і выхаванне з'яўляецца адным з галоўных накірункаў установы і прадстаўляецца як педагагічна накіраваны працэс фарміравання сістэмы ведаў, поглядаў, уменняў і навыкаў, маральна-экалагічных якасцей. Выхаванне ў дзяцей любві да прыроды, усяго жывога, беражлівых адносін да прыродных багаццяў; зацікаўленасці экалагічнымі праблемамі як нашай дзяржавы, так і ўсяго свету ў цэлым, дапамогі ў пошуку шляхоў рашэння невялікіх экалагічных праблем -  вось асноўныя задачы, якія ставіў перад сабою педагагічны калектыў установы. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ва ўстанове па дадзеным накірунку, былі арыентаваны на фарміраванне экалагічнай культуры вучняў: пазнавальная гульня "Пазнай Беларусь", мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму дню птушак, дэкада, прысвечаная міжнароднаму дню Зямлі, дэкада, прысвечаная трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, экалагічны дэсант па добраўпарадкаванню прышкольнай тэрыторыі, акцыі "Наш лес", "Пасадзі дрэва", тыдзень лесу, краязнаўчыя экскурсіі і паходы.

Педагагічны калектыў установы бачыць, што рашаючае значэнне на ўсіх этапах экалагічнага выхавання належыць арганізацыі практычнай дзейнасці па абароне прыроднага наваколля, прапагандзе экалагічных ведаў, у працэсе якіх адбываецца выхаванне адказнасці, як ключавой уласцівасці асобы, фарміраванне экалагічнай культуры асобы.

Работа з сем'ямі навучэнцаў - яшчэ адзін накірунак ў выхаваўчай рабоце. Вялікае значэнне тут мае работа педагагічнага калектыву ўстановы па павышэнню педагагічнай культуры бацькоў, педагагічнае ўздзеянне на бацькоў праз дзяцей. Важным фактарам такога ўздзеяння з'яўляецца сумесная праца бацькоў і дзяцей, іх удзел у арганізацыі школьных і раённых мерапрыемстваў: збор макулатуры, збор металалома, сямейныя святы, 8 Сакавіка, Дзень Маці, Новы год, спартыўныя святы , сумесныя экскурсіі па родным краі, удзел у раённым і абласным бацькоўскіх сходах.

Аднак не многія бацькі дапамагалі класным кіраўнікам у арганізацыі экскурсій, класных мерапрыемстваў, свят, гутарак, не заўсёды наведвалі бацькоўскія сходы.

Поспех садружнасці ўстановы і сям'і залежыць ад сістэматычнага і канкрэтнага выканання настаўнікамі этыка-педагагічных патрабаванняў да стылю ўзаемаадносін з вучнямі і выхаванцамі, іх бацькамі, сюды адносіцца работа з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У 2016/2017 навучальным годзе сумесна з бацькоўскай грамадскасцю быў праведзены рад мерапрыемстваў:

1. Удзел бацькоў у рабоце Савета прафілактыкі, у правядзенні настаўніцка – бацькоўскіх  рэйдаў, пасяджэннях бацькоўскіх камітэтаў.

2. Індывідуальныя субяседаванні з бацькамі адміністрацыі ўстановы, класных кіраўнікоў; правядзенне індывідуальных кансультацый для бацькоў, правядзенне бацькоўскіх сходаў

Параўнальная табліца сацыяльнай карты ўстановы за
2 гады

2015/2016

2016/2017

Колькасць

навучэнцаў

42 (9 д.г.)

25(12д.г.)

Поўныя сем’і

21

26

Малазабяспечаныя

4/13

4/12

Мнагадзетныя

4/3

4/12

Няпоўныя

4/7

9/13

Сацыяльна

небяспечны стан

2/3

3/4

У наступным навучальным годзе асноўнай мэтай педагагічнага калектыву ўстановы ў накірунку сямейнага выхавання будзе з'яўляцца: максімальнае збліжэнне інтарэсаў бацькоў і педагогаў па фарміраванню гарманічна развітай асобы навучэнца, арганізацыя і мэтанакіраванае асветніцтва бацькоў па пытыннях выхавання дзяцей, выкарыстанне актыўных форм асветніцкай дзейнасці, стварэнне спрыяльнай атмасферы зносін, накіраваных на пераадоленне спрэчных сітуацый у працэсе выхавання вучняў у сістэме "Настаўнік - навучэнец - бацькі".

Відавочна, што важнейшая частка выхаваўчай работы - прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў. На працягу года вялася работа па прафілактыцы правапарушэнняў на аснове плана сумеснай работы з ІСН і плана мерапрыемстваў па папярэджванню правапарушэнняў: наведванне дома вучняў і выхаванцаў адміністрацыяй установы, сістэматычнымі рэйдамі выхавальніка і класных кіраўнікоў, гутаркамі з вучнямі і іх бацькамі, разгледжваннем на савеце прафілактыкі пытанняў процівапраўных паводзін вучняў, выклікі бацькоў на сесіі Грыцэвічскага сельвыканкама і г.д.

У рамках тыдня прававых ведаў быў праведзены рэйд "Сям'я" з наведваннем усіх катэгорый сямей, неаднаразова праводзілася абследаванне мнагадзетных сямей, складаліся акты абследавання. Праведзены: занятак "Правы чалавека і грамадства", віктарына па правах дзіцяці, мазгавы штурм "Правы і мараль. Правы і закон", гутаркі на тэму "Злачынства. Віна. Пакаранне", сустрэча з работнікамі РАУС.

На працягу навучальнага года класнымі кіраўнікамі былі наведаны ўсе сем'і і па некалькі разоў, на нарадах пры дырэктары заслухваліся справаздачы. Усе гэта прынясло жадаемы вынік. Вучні, якія знаходзяцца на розных відах уліку, ва ўстанове адстунічаюць.

Параўнанне ўліку вучняў, якія знаходзяцца на ўліку ІСН, УШК за 2 гады

На ўліку

(колькасць вучняў)

2015/2016

2016/2017

ІСН

0

0

УШК

0

0

Шосты дзень тыдня ў 2016/2017 навучальным годзе з'яўляўся арганічнай часткаю цэласнай адукацыйнай сістэмы ўстановы, і яго арганізацыя адпавядала асноўным выхаваўчым задачам установы. Такім чынам, ключавым момантам з'яўлялася прадастаўленне шостага дня вучэбнага тыдня для мерапрыемстваў па станаўленню і замацаванню фізічнага, псіхілагічнага і маральнага здароўя вучняў, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьніка, удзел дзяцей і падлеткаў у карысных грамадскіх і сямейных справах.

У шосты дзень тыдня праводзіліся розныя мерапрыемствы:  віктарыны, гульні-падарожжы, экскурсіі, паходы, спартыўныя спаборніцтвы.

Арганізацыйна-змястоўная работа ў шосты дзень тыдня планавалася так, каб у ёй прымалі ўдзел вучні, бацькі, настаўнікі.

Па выніках папярэдняга навучальнага года патрэбна зрабіць наступныя вывады: невялікая колькасць удзельнікаў на суботніх мерапрыемствах, работа класных кіраўнікоў не заўсёды вядзецца на належным узроўні, прапановы вучняў па правядзенню мерапрыемстваў сканцэнтраваны на жаданні арганізаваць больш спартыўных спаборніцтваў, якія не патрабуюць значнай дадатковай падрыхтоўкі

Патрэбна адзначыць шэраг недахопаў у арганізацыі шостага дня тыдня: класныя кіраўнікі пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў не заўсёды ўлічвалі пажаданні і думкі вучняў і іх бацькоў, аб чым сведчыць нізкая наведвальнасць некаторых мерапрыемстваў.

Зразумела, многія дзеці ў выхадныя дні знаходзяцца дома разам з бацькамі. Але, улічваючы крызісны стан многіх сямей мікрараёна ўстановы, нежаданне і няўменне мець зносіны са сваімі дзяцьмі, сумесна праводзіць свой вольны час, суботні дзень дазволіў арганізаваць канкрэтны педагагічны кантроль, прызваны стаць перашкодай дапашырэння такіх з'яў, як безнагляднасць, бяздумная трата часу падлеткамі, іх асацыяльная дзейнасць. Таму ў 2017/2018 навучальным годзе неабходна больш увагі ўдзяляць арганізацыі шостага дня:

1. Мерапрыемствы планаваць з улікам думак і пажаданняў вучняў і бацькоў.

2. Удасканаліць падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў, разнастаіць іх формы.

Асноўнымі накірункамі прафарыентацыйнай дзейнасці педагагічны калектыў установы бачыў у асвеце, дыягностыцы і карэкцыі. Галоўная мэта заключалася ў тым, каб пашырыць веды вучняў і іх бацькоў аб прафесіях,   паказаць   актуальнасць   абмяркоўваемай   праблемы,  назначыць шляхі вырашэння ўзнікаючых праблем.

У рамках плана работы ўстановы па прафесійнай арыентацыі вучняў былі   праведзены   розныя мерапрыемствы класнымі кіраўнікамі, бібліятэкарам, праводзіліся факультатыўныя заняткі для вучняў 8 класа "Маё прафесійнае будучае",наведваліся прадпрыемствы раёна, мікрараёна ўстановы, МТФ в. Драбаўшчына, праводзіліся відэападарожжы “Цікавыя прафесіі Беларусі”.

У асноўным класныя кіраўнікі планавалі мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўленняў школьніка пра самога сябе. Падрыхтоўка да выбару прафесіі адбывалася паралельна з працоўным выхаваннем, дзе вучні на практыцы знаёміліся з рознымі прафесіямі.

З мэтаю аналізу і кантролю пытанні выхаваўчай работы выносіліся на нарады пры дырэктары і педсаветы. Былі разгледжаны наступныя пытанні: работа ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень, аб наведванні вучнямі школы, дзейнасць класных кіраўнікоў, выхавальніка дашкольнай групы па фарміраванню здаровага ладу жыцця і ўмацаванню здароўя вучняў і выхаванцаў дашкольнай групы, эфектыўнасць работы гурткоў. Па ўсіх пытаннях былі распрацаваны і дадзены канкрэтныя рэкамендацыі.

Вынікі дзейнасці

2016/2017

2015/2016

Падзяка ААН конкурсу “Інклюзіўная Беларусь”

Эсэ – 2 удзельнікі

Дыплом абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

Дыплом абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Слова ў пераплёце”

Дыплом пераможцы раённага этапу рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам”

Грамата за перамогу ў раённым конкурсе “Абаронцам Айчыны быць я гатовы”

3 месца раённага этапу конкурса “Бяспека на вадзе вачамі дзяцей”

Конкурс чытачоў “Жывая класіка” – 2 месца ў раёне

Конкурс чытачоў “Жывая класіка” – 3 месца ў раёне

Агульныя вывады і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

Выхаваўчыя магчымасці ўстановы адукацыі  былі рэалізаваны не поўнасцю. Пазаўрочнае жыццё не заўсёды было цікавым і змястоўным.

Не ўсе наведаныя мерапрыемствы вызначаліся глыбокім зместам, добрай прадуманасцю і аказаннем выхаваўчага ўздзеяння на вучняў і дашкольнікаў.

Назіраецца недастаткова высокі ўзровень выхаванасці навучэнцаў (маральнасць, культура паводзін, зносіны), адсутнасць кантролю з боку некаторых бацькоў за паводзінамі дзяцей; невысокі ўзровень арганізацыі работы з бацькамі навучэнцаў, нізкі працэнт  наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты дзень.

У наступным навучальным годзе плануецца:

  • умацаваць сістэму супрацоўніцтва з бацькамі і мікрасоцыумам (правядзенне сумесных свят,   паходаў і экскурсій);
  • удасканаліць сістэму школьнага самакіравання;
  • накіраваць фізкультурна-аздараўленчую  работу на ўмацаванне і захаванне здароўя навучэнцаў;
  • выкарыстоўваць новыя педагагічныя  тэхналогіі ў выхаваўчым працэсе.

Забеспячэнне якасці адукацыі

Ва ўстанове адукацыі створаны дастатковыя ўмовы для паўнацэннага развіцця выхаванцаў дашкольнай групы. Адпавядае патрабаванням развіваючае асяроддзе для арганізацыі адукацыйнанага працэсу.

У дашкольнай групе ў 2016/2017 навучальным годзе выхоўвалася 9 дзяцей ад 3 да 6 гадоў, працавала рознаўзроставая група. Адукацыйны працэс ажыццяўляўся ў адпаведнасці з вучэбным планам для двух узроставых груп. На працягу года дзеці займаліся па “Вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі”. Адукацыйны працэс ажыццяўлялі два педагогі.

         Кантроль правядзення  заняткаў паказаў, што выхавальнікі выкарыстоўвалі наглядна-дыдактычны матэрыял, праводзілі  індывідуальную работу, прывучалі дзяцей да самастойнай працы. Кожны занятак быў прадуманы, добра падрыхтаваны.  Была арганізавана работа са здольнымі выхаванцамі. Пад кіраўніцтвам выхавальніка Хоравай І.І. была падрыхтавана даследчая работа і прынялі ўдзел у раённым фестывалі даследчых работ. Аднак недастатковая ўвага ўдзялялася педагогамі выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій.

          Агульныя вывады  і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

 У дашкольнай групе створаны дастатковыя  ўмовы для паўнацэннага развіцця асобы дзіцяці. Аднак выхаванцы авалодалі ведамі, уменнямі і навыкамі, прадугледжанымі праграмай дашкольнай адукацыі недастаткова.

У 2017/2018 н.г. неабходна:

- павысіць кампетэнтнасць педагогаў па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да навучання ў школе;

 - удасканаліць умовы для выкарыстання ў адукацыйным працэсе інфармацыйна – камунікатыўных тэхналогій.

Узроўні вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў

Узроўні

 2016/2017 н.г.

2015/2016 н.г.

чал.

%

чал.

%

Высокі

-

-

-

-

Дастатковы

4

17,2

9

34,2

Сярэдні

16

69,9

13

49,4

Здавальняючы

3

12,9

4

16,4

Нізкі

-

-

-

-

Пераважае сярэдні ўзровень – 16 вучняў (16,9%), у параўнанні з мінулым годам павысіўся з 13 вучняў (49,4%);

      дастатковы ўзровень – 4 вучні (17,2%), у параўнанні з мінулым годам панізіўся з 9 вучняў (34,2%);

      здавальняючы ўзровень – 3 вучні (12,9%), у параўнанні з мінулым годам панізіўся з 4 вучняў (16,4%);  

Якасць ведаў вучняў – 87,1%, (83,6 % – 2015/2016н.г.)

Такім чынам, адбылося павелічэнне якасці ведаў, хаця і панізіўся сярэдні бал з 7,0 да 6,6 у параўнанні з мінулым годам.

                              Сярэдні бал  за  2016/2017 навучальны год

3 кл.

4 кл.

5 кл.

6 кл.

7 кл.

8 кл.

9 кл.

Па УА

5,4

6,2

7,2

6,2

7,5

6,4

7,4

6,6

(7,0 у 2015/2016 н.г.)

Такім чынам, лідэры па сярэдняму балу – вучні 5, 7 і 9 класаў, найбольш нізкія балы ў вучняў 3 класа.

Таму ў 2017/2018 навучальным годзе на кантролі неабходна трымаць якасць планавання, правядзення карэкцыйнай работы, адпрацоўку агульнавучэбных уменняў і навыкаў у ходзе арганізацыі вучэбнай дзейнасці (граматнасць пісьма, тэхніка чытання, навык вуснага лічэння).

Ахоп дадатковай адукацыяй

2016/2017 н.г.

2015/2016н.г.

Факультатывы

300%

303%

          Адным з асноўных паказчыкаў работы з’яўляецца выніковасць удзелу вучняў у прадметных алімпіядах.

         Удзел ў раённых алімпіядах

Прадмет

2016/2017

2015/2016 н.г.

Матэматыка

5 клас Жабіцкі МаксімА,

ІІ этап – 6 м.

(47%)

9 кл. Грэбянёк Аляксей – ІІ этап – 2 м. (20 %)

Фізіка

9 кл. Грэбянёк Аляксей – ІІ этап – 3 м. (6 %)

Біялогія

9 кл. Цвірка Алег – ІІ этап – 5 м. (18,5 %)

Беларуская мова

5 клас Рудко Паліна, II этап – 9 месца (26,66%)

9 клас Сасіновіч Карына, II этап – 9 месца (15,9%)

9 кл. Дубоўская Анастасія - ІІ этап – 5 м. (47,5 %)

8кл. Сасіновіч Карына - ІІ этап – 13 м. (29,9 %)

Нямецкая мова

9 клас Жукоўская Анастасія – ІІ этап – 1 м. (69,5 %)

9 кл. Дубоўская Анастасія - ІІ этап – (77,3 %)

8 кл. Жукоўская Анастасія – ІІ этап – 2 м. (76 %)

Хімія

9 клас Антановіч Павел – II этап – 5 месца (33.6%)

8 клас, Антановіч Павел – II этап – 11 месца (33%)

9 клас, Карсюк Уладзіслаў – II этап – 8 месца (9%)

Гісторыя

9 клас Антановіч Павел– ІІ этап – 9 м. (47,1 %)

Руская мова

7 клас Сасіновіч Аліна 12 месца (24.0 %)

9 клас Хорава Кацярына 11 месца(28.5%)

8кл. Хорава Кацярына - ІІ этап – 12 м. (31,75 %)

Геаграфія

7 клас Грабянек Максім  7 месца(52.8 %)

     У пачатку навучальнага года кожны настаўнік - прадметнік вызначыў накірунак дзейнасці і вучня, з якім будзе працаваць, на падставе гэтага былі створаны банк дадзеных здольных вучняў, індывідуальныя праграмы заняткаў.

  Кожны настаўнік-прадметнік склаў сваю праграму работы са здольнымі вучнямі. Гэтыя праграмы абнаўляюцца, карэкціруюцца па меры неабходнасці.

     Графік работы зацверджаны дырэктарам установы. Праца настаўнікаў знаходзілася на пастаянным кантролі. Пытанне выніковасці працы са здольнымі вучнямі заслухвалася на педагагічным савеце ў сакавіку 2017года.

      Ва ўстанове адукацыі працуюць 3 настаўнікі пачатковых класаў. Аднак працуе са здольнымі вучнямі толькі адзін.          

    Настаўнік 4 класа Ільюкевіч Л.І. (сярэдне – спецыяльная адукацыя, першая катэгорыя, стаж 25 гадоў). Пад кіраўніцтвам настаўніка была праведзена даследчая работа, аднак экспертным саветам для ўдзелу ў раённай НПК адабрана не была.Вучань прымаў удзел у алімпіядзе школьнікаў малодшага звяна па беларускай мове (21 месца 24.5%)

     Шамрук У.І. настаўнік фізікі і інфарматыкі (вышэйшая адукацыя, вышэйшая катэгорыя, стаж 36 гадоў). Сістэматычна арганізуе работу са здольнымі, вучні ўдзельнічаюць у навукова – практычных канферэнцыях, алімпіядах.

     На працягу пяці гадоў вучні пад кіраўніцтвам Шамрука У.І.  прымалі удзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі (работы былі адабраны экспертным раённым саветам). У 2013/2014 н.г. Грэбянёк Аляксей, вучань 7 класа – “Броўнаўскі рух у рэальным жыцці” (3 месца), удзел у абласной.

2014/2015 навучальны год - Грэбянёк Аляксей, вучань 8 класа – “Школьны клён” (3 месца). Раённая алімпіяда школьнікаў сярэдняга звяна – 2 удзельнікі.

2015/2016 навучальны год – Антановіч Павел, вучань 8 класа – “Паверневае нацяжэнне і не толькі” (3 месца). Раённая алімпіяда школьнікаў сярэдняга звяна – 2 удзельнікі.

2016/2017 навучальны год –работа адабрана экспертным саветам, аднак прызавога месца не атрымалі ( 4 месца).

      Жукоўская Л.М., настаўнік матэматыкі (вышэйшая адукацыя, першая катэгорыя, стаж 25 гадоў). На працягу трох гадоў займалася з 1 вучнем. Вынікі наступныя: 2014/2015н.г., Грэбянёк Аляксей (8 клас) – 1 месца (82%), Д-1, удзел у абласной алімпіядзе, 2015/2016 н.г., Грэбянёк Аляксей (9 клас) – 2 месца (20%).

2016/2017 навучальны год- удзел вучня 5 класа.

      Шамрук І.В. настаўнік замежнай мовы (вышэйшая адукацыя, першая катэгорыя, стаж 36 гадоў). Сістэматычна праводзіць работу са здольнымі вучнямі. Вынікі за апошні год: 1 месца ў раённай алімпіядзе 9клас. (77,3%) - , 9 клас Жукоўская А.       

     Андрушчак Н.У. настаўнік беларускай мовы і літаратуры (вышэйшая адукацыя, першая катэгорыя, стаж 22 гады). На працягу года арганізавана работа з двума здольнымі вучнямі, прымалі ўдзел у раённай алімпіядзе.

 Мурашка Л.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры, (вышэйшая адукацыя, без катэгорыя, стаж 2 гады) прымалі ўдзел у ІІ этапе 2 вучаніцы.

Халецкая І.В. настаўнік гісторыі (вышэйшая адукацыя, першая катэгорыя,стаж   19  гадоў. Працуе ва ўстанове першы год.Арганізавана дзейнасць  са здольнымі вучнямі : удзел у алімпіядзе і НПК (3месца).

           Агульныя вывады  і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

   Прааналізаваўшы рэзультатыўнасць удзелу ў алімпіядах і канферэнцыях, бачна, што за апошнія два гады прызавыя месцы на раённым узроўні маюць вучні Жукоўскай Л.М., Шамрук І.В., Шамрука У.І., Халецкай І.В. Вынікі на абласным узроўні адсутнічаюць.

    У 2017/2018 н.г. неабходна:

  • настаўнікам прадметнікам удасканаліць работу са здольнымі вучнямі праз сістэму стымулюючых заняткаў, дыферэнцыяцыю адукацыйнага працэсу, выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій;
  • удасканаліць дзейнасць прадметных факультатываў у пачатковых класах. забяспечыць пераемнасць у арганізацыі факультатыўных заняткаў па прадметах па гадах навучання;
  • актывізаваць дзейнасць школьнай навукова-практычнай канферэнцыі, забяспечыць удзел кожнага настаўніка- прадметніка. 

Выніковая атэстацыя праведзена ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі “Аб заканчэнні 2016/2017 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”, “Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”.

          Пытанні выніковай атэстацыі разглядаліся на пасяджэннях педагагічных саветаў у маі і чэрвені 2017 года (29.05.2017, пратакол № 4; 08.06.2017, пратакол № 5), ажыццяўляўся пастаянны кантроль за ходам экзаменацыйнай кампаніі.

          На  працягу навучальнага года дзейнасць адміністрацыі была накіравана на забяспячэнне інфармацыйна – арганізацыйнага, метадычнага забяспячэння, падрыхтаваны план падрыхтоўкі і правядзення экзаменацыйнай кампаніі. Праводзіліся інструктыўна – метадычныя нарады з педагогамі па вывучэнню неабходнай нарматыўнай прававой дакументацыі, па азнаямленню з раскладам выпускных экзаменаў і складам экзаменацыйных камісій. На бацькоўскіх сходах бацькі і вучні знаёміліся з правіламі правядзення атэстацыі і іншымі нарматыўнымі дакументамі. Для азнаямлення была аформлена інфармацыйная прастора ўстановы: вугалкі “Твой выбар”, “Табе выпускнік” (у кабінетах, калідоры). У адпаведнасці з тэрмінамі былі складзены графікі правядзення кансультацый, расклад выпускных экзаменаў.

        Педагогі і вучні своечасова былі забяспечаны неабходнымі справачна – інфармацыйнымі матэрыяламі для пісьмовых экзаменаў.

Пры выстаўленні гадавых  і выніковых адзнак усімі настаўнікамі былі вытрыманы патрабаванні “Правіл правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”.

Расклад выпускных экзаменаў быў складзены ў адпаведнасці з  пісьмом Міністэрства адукацыі “Аб заканчэнні 2016/2017 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва установах агульнай сярэдняй адукацыі”. Усе адзнакі выстаўлены аб’ектыўна. Праблем у ходзе правядзення экзаменаў не ўзнікала.

          З 02.06 па 08.06 праведзены экзамены па заканчэнні навучання на II  ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

         Здавалі экзамены 6 вучняў 9 класа. Сярэдні бал класа – 7,4.

         Выпускныя экзамены праводзіліся па беларускай і рускай мовах, матэматыцы.

         Аналіз вынікаў экзамену па беларускай мове паказаў наступнае:

На ўзроўні гадавой адзнакі – 5 вучняў, вышэй  гадавой на адзін бал – 1 вучань.

Падцвердзілі свае веды вучні па матэматыцы (на ўзроўні гадавой адзнакі – 5 вучняў, ніжэй гадавой на адзін бал – 1 вучань).

         Падцвердзілі свае веды  вучні на экзамене па рускай мове (на ўзроўні гадавой адзнакі – 5 вучняў, ніжэй гадавой на адзін бал – 1 вучань).

Па выніках выпускных экзаменаў узроўні навучанасці размеркаваліся наступным чынам:

9 клас

Узровень

Экзаменацыйная адзнака

Гадавая адзнака

колькасць

%

колькасць

%

Высокі, 9-10 балаў

Дастатковы, 7-8 балаў

9

50

8

44,4

Сярэдні, 5-6 балаў

9

50

10

55,6

Здавальняючы, 3-4 балы

Нізкі, 1-2 балы

Аналіз вынікаў атэстацыі за апошнія чатыры гады.

Узровень

Экзаменацыйная адзнака

Гадавая адзнака

2013/

2014

%

2014/

2015

%

2015/

2016

%

2016/

2017

2013/

2014

%

2014/

2015

%

2015/2016

%

2016/2017

Высокі, 9-10балаў

-

16.7

24,0

-

-

14,4

Дастатковы, 7-8 балаў

12,5

40,0

38,2

50,0

-

60,0

52,4

44,4

Сярэдні,5-6 балаў

37,5

33,3

9,4

50,0

62,5

20,0

4,8

55,6

Здавальняючы, 3-4 балы

50,0

20,0

28,4

37,5

20,0

28,4

Нізкі, 1-2 балы

-

-

-

-

-

-

Усе вучні станоўча прайшлі атэстацыю пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай базавай адукацыі і атрымалі пасведчанні.

Метадычная работа

Асноўным відам дзейнасці кіраўніцтва ўстановы і педагагічнага калектыву з’яўляецца метадычная работа.

         Найбольш значнымі аспектамі метадычнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі з’яўлялася:

  • планаванне  прафесіянальнай і метадычнай падрыхтоўкі педагогаў;
  • распрацоўка і ўкараненне ў практыку метадычных рэкамендацый, дыдактычных матэрыялаў, педагагічных тэхналогій;

 Важным накірункам у метадычнай рабоце  з’яўлялася дыягностыка стану педагагічнай дзейнасці педагогаў установы.  

Паказчык педагагічнага стажу работнікаў

Стаж

2015/2016

2016/2017

да 5 гадоў

1 (7,7%)

3 (23,3 %)

ад 5 да 10 гадоў

-

-

ад 10 да 15гадоў

1(7,7%)

1 (7,7 %)

звыш 15 гадоў

11(84,6 %)

9 (69,0 %)

Паказчыкі якасці педагагічнай дзейнасці

Катэгорыя

2015/2016

2016/2017

Вышэйшая

1 (7,7 %)

2 (15,4 %)

Першая

11 (84,6 %)

9 (69,2 %)

Другая

-

Без катэгорыі

1  (7,7 %)

2 (15,4 %)

Асноўны паказчык павышэння педагагічнага майстэрства

2015/2016

2016/2017

Прайшлі курсавую падрыхтоўку

2

2

Удзельнікі конкурсаў

педмайстэрства

Метадычная работа ў 2016/2017 навучальным годзе была накіравана на выкананне пастаўленых задач і рэалізацыю іх праз адукацыйны працэс. Калектыў установы працаваў над метадычнай тэмай “Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз удасканальванне прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў”.    

Для яе рэалізацыі  былі сфармуляваны наступныя задачы:

- аказанне дзейснай метадычнай дапамогі ва ўдасканаленні якасці навучання і выхавання;

- забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі і правядзення тыдняў педагагічнага майстэрства;

- прафесійнае станаўленне маладых педагогаў;

- укараненне ў практыку сучасных педагагічных тэхналогій;

- выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.

        Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы  з’яўляецца педагагічны савет. У 2016/2017 навучальным годзе былі праведзены 2 тэматычныя педсаветы, звязаныя з мэтай установы адукацыі і пастаўленымі задачамі: “Стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя ва ўстанове як сродак умацавання здароўя вучняў і выхаванцаў”,” Эфектыўнасць урока і занятка як фактар павышэння якасці адукацыі”.      У межах падрыхтоўкі да педагагічных саветаў быў праведзены сістэмны аналіз педагагічнай дзейнасці настаўнікаў, класных кіраўнікоў, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, распрацаваны меры па прымяненні актыўных метадаў навучання на ўроку і занятку, вызначаны шляхі і спосабы ўдасканалення работы ў дадзеным накірунку.

           Планаванне і арганізацыю метадычнай работы  праводзілі з улікам недахопаў у арганізацыі метадычнай работы, якія былі выяўлены ў мінулым навучальным годзе.  На метадычных нарадах былі разгледжаны такія пытанні, як:

- вынікі вучэбнай і метадычнай работы, задачы па ўдасканальванню вучэбнага працэсу ў новым навучальным годзе;

- вынікі кантролю адукацыйнага працэсу, арганізацыя і методыка кантролю вучэбных заняткаў;

- праблемы і асноўныя шляхі ўкаранення ў вучэбны працэс новых тэхналогій навучання;

- роля і месца МА у забеспячэнні адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі;

- шляхі павышэння матывацыі да навучання вучняў і дашкольнікаў.

Ва ўстанове адукацыі дзейнічалі  метадычныя аб`яднанні педагогаў: настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы, настаўнікаў гуманітарнага цыклу, настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу, класных кіраўнікоў.  Кожнае метадычнае аб’яднанне  працавала над сваёй метадычнай тэмай, цесна звязанай з метадычнай тэмай установы адукацыі.

            Асаблівая ўвага ў метадычнай рабоце ўдзялялася ўдасканальванню форм і метадаў арганізацыі ўрока, занятка. Праводзіліся адкрытыя ўрокі і заняткі па метадычнай тэме ўстановы адукацыі, тыдні пермайстэрства(настаўнікаў прыродазнаўча – матэматычнага цыклу, экалогіі, прафарыентацыі). Але праблемным пытаннем заставалася ўзаеманаведванне  ўрокаў і заняткаў.

         Была арганізавана работа з маладым спецыялістам  Шамрук Е.І.. Работа складалася  з кансультацый, узаемных наведванняў урокаў, падрыхтоўкі да адкрытых урокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў.

            Важным напрамкам метадычнай работы з`яўлялася пастаяннае ўдасканаленне педагагічнага майстэрства педагагічных кадраў праз курсавую сістэму павышэння кваліфікацыі. Два  настаўнікі ўстановы адукацыі павысілі кваліфікацыю  на базе МАІРА. Педагогі павышалі кваліфікацыю і на метадычных семінарах, лекторыях, майстар-класах, што праводзіліся ў міжкурсавы перыяд на базе РАА і ўстановы адукацыі. Бесперапыннаму павышэнню прафесійнага майстэрства садзейнічала работа па самаадукацыі, мэтай якой з`яўлялася пашырэнне агульнапедагагічных і псіхалагічных ведаў, паглыбленне ведаў па выкладаемых прадметах, авалодванне дасягненнямі педагагічнай навукі, перадавой практыкі. Самаадукацыя стала стымулам для павышэння майстэрства і развіцця асобы педагога. У індывідуальных тэмах педагогаў прасочвалася і раскрывалася метадычная тэма ўстановы адукацыі.

Значную ролю ў павышэнні якасці адукацыі адыгрываў прадметны кабінет. Агляд кабінетаў праводзіўся згодна з  гадавым планам работы з мэтай актывізацыі дзейнасці педагогаў па афармленні і папаўненні прадметных кабінетаў раздатачным і дыдактычным матэрыялам па наступных крытэрыях:

  • абсталяванне  кабінета;
  • сродкі навучання і  іх сістэматызацыя;
  • арганізацыйная работа.

Аднак  загадчыкамі кабінетаў  неэфектыўна  праводзілася работа па афармленні дыдактычнага і раздатачнага матэрыялаў,  не сістэматычна выпускаліся прадметныя газеты. Адзначаецца недастатковая работа педагогаў па ўдзелу ў дыстанцыйнай алімпіядзе педагагічных работнікаў.

Адным з найважнейшых напрамкаў работы з кадрамі з'яўляецца атэстацыя педагагічных работнікаў. Атэстацыя педагагічных работнікаў арганізавана ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 22.08.2012 г. № 101 з зменамі і дапаўненнямі ад 26.03.2014 г. № 20 (далей – Інструкцыя). Атэстацыйная камісія створана ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу педагагічных работнікаў. Маюцца пратаколы пасяджэнняў атэстацыйнай камісіі, атэстацыйныя матэрыялы. Была праведзена атэстацыя і прысвоена вышэшая кваліфікацыйная катэгорыя выкавальніку дашкольнай адукацыі Хоравай І.І.

Пры вывучэнні пытання арганізацыі і вядзення кадравага справаводства ўстаноўлена наступнае: наменклатура спраў адпавядае Пераліку дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Вядуцца загады па асноўнай, кадравай дзейнасці, асабоваму складу. Працоўныя кніжкі заведзеныя на ўсіх работнікаў установы, рэгіструюцца ў кнізе ўліку руху працоўных кніжак і ўкладышаў да яе, вядуцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку вядзення працоўных кніжак, зацверджанай Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16.06.2014 № 40. Маецца ў наяўнасці кніга рэгістрацыі выдачы працоўных кніжак. На ўсіх работнікаў заведзены карткі формы Т-2, асабістыя справы, маецца ў наяўнасці часопіс ўліку асабістых спраў работнікаў, які аформлены згодна Інструкцыі аб парадку фарміравання, вядзення і захоўвання асабістых справаў работнікаў, зацверджанай Камітэтам па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.03. 2004 № 2.

        

Агульныя вывады  і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

Кантроль дзейнасці  калектыву была праведзены па розных напрамках з мэтай адсочвання дынамікі ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Па дадзеных кантролю, па-ранейшаму стабільны рост паказчыкаў па наступных пазіцыях:

  • валоданне зместам вучэбных праграм, розныя падыходы ў вывучэнні прадметаў;
  • веданне методык і метадаў работы;
  • улік індывідуальных асаблівасцей дзяцей.

Аднак неабходна павысіць эфектыўнасць укаранення інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання і кіравання ўстановай адукацыі, забяспечыць павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў (асабліва праходжанне атэстацыі на прысваенне вышэшай кваліфікацыйнай катэгорыі), удасканаліць работу па якаснаму вядзенню справаводства.

         Такім чынам, для актывізацыі метадычнай работы ў 2017/2018 навучальным годзе неабходна:

  • павысіць узровень прафесіянальнай кампетэнтнасці педагогаў праз укараненне здароўезберагальных адукацыйных і інфармацыйных  тэхналогій і методык;
  • вывучаць, абагульняць і распаўсюджваць вопыт настаўнікаў і выхавальнікаў праз тыдні педмайстэрства, узаеманаведванне ўрокаў, заняткаў, адкрытыя пасяджэнні МА, педсаветы, публікацыі ў абласных і рэспубліканскіх педагагічных выданнях.

Фінансава-гаспадарчая дзейнасць

Пазабюджэтная дзейнасць за 2016 год склала 18 808 (122,1 % плану). Сродкі выканання пазабюджэтнай дзейнасці:

 - спонсарская дапамога.

 - дапамога работнікаў установы адукацыі.

 - работы, выкананыя сваімі сіламі.

 - нарыхтоўка агародніны для зніжэння кошту харчавання дзяцей.

Праводзіліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рамонт мэблі, рамонт кабінетаў, рэкрэацый уласнымі сродкамі, нарыхтоўка агародніны.    

Набыты інфармацыйныя стэнды, посуд для сталовай, картрыдж, будаўнічыя матэрыялы, насенне і расада дэкаратыўных кветак.

         На спецрахунак установы адукацыі паступіла ў 2016 годзе – 2 367 рублёў (203,1 %).

Спецрахунак папаўняўся за кошт:

прыбытку ад прышкольнага ўчастка;

сродкаў папячыцельскага савета;

 здачы металалома і макулатуры;

платных паслуг.

         Платныя  паслугі – 244 руб. (100 %), платныя адукацыйныя паслугі – 120 (100 %).

Макулатура – 908 кг  – 113,6 %

         Металалом – 1 686 кг – 122,2 %.

Агульныя вывады і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

Працягваць работу па выкананні прагнозных паказчыкаў па пазабюджэтнай дзейнасці, папаўненні спецрахунка, платных паслугах, здачы металалома і макулатуры.

Пашырыць спектр аказання платных адукацыйных паслуг.

Такім чынам, праведзена значная работа па выкананні пастаўленай мэты і рэалізацыі задач. Аднак засталіся недастаткова вырашаныя пытанні. Па гэтаму ў 2017/2018 навучальным годзе дзейнасць установы будзе накіравана на ўдасканаленне ўмоў для павышэння якасці адукацыі, самаразвіцця і самавызначэння навучэнца ўстановы згодна яго інтарэсаў і здольнасцей. Для вырашэння пастаўлены наступныя задачы:

       1. Павышаць якасць навучання праз эфектыўнасць правядзення ўрокаў і заняткаў,  развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў.

           2. Накіраваць работу на эфектыўнае выкарыстанне ў адукацыйнай практыцы магчымасцей сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

           3. Удасканаліць  работу па захаванню і ўмацаванню здароўя навучэнцаў праз фарміраванне здароўезберагальнай адукацыйнай прасторы.

           4. Працягваць работу па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз супрацоўніцтва з арганізацыямі, папячыцельскім саветам.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.